pcpi6

 

Усевалад Мікалаевіч Грыцкевіч

(1947)

кампазітар, мастак

gruckevich

 

Усевалад Мікалаевіч Грыцкевіч нарадзіўся у   г. Баранавічы ў сям’і настаўнікаў. У 1962 г. скончыў музычную школу па класе фартэпіяна. З 1964–1970 гг. вучоба ў Мінскім радыятэхнічным інстытуце. У 1971–1973 гг. служба ў арміі ў якасці афіцэра. Скончыў музычнае вучылішча па класу фартэпіяна (1978 г.). З 1970 па 1978 гг. працаваў інжынерам-канструктарам. З 1978–1982 гг. гукарэжысер Беларускага дзяржтэлерадыё. 1981–1986 гг. вучоба ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па класу кампазіцыі, клас прафесара Д. Смольскага. З 1985–1987 гг. прайшоў курс малюнка, жывапісу і кампазіцыі ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава пад кіраўніцтвам А. Зіньчука. З 1982 г. працуе канцэртмайстрам. Член Саюза кампазітараў Рэспублікі Беларусь (1993). Член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь (2000).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій