Тадэуш Казіміравіч Вяленчыц
(1932)
заслужаны работнік транспарту
Тадэуш Казіміравіч Вяленчыц нарадзіўся ў с. Тоцін Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гомельскі тэхнікум чыгуначнага транспарту. У 1959–1961 гг. качагар, машыніст катла энергапоезда Баранавіцкай цеплаэлектрацэнтралі. У 1961–1997 гг. памочнік машыніста, машыніст, машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981). Ганаровае званне прысвоена ў 1982 г.
|
|




