Аляксандр Мітрафанавіч Бабко
(21.02.1932–14.04.2021)
брыгадзір калгаса “Перамога”, Герой Сацыялістычнай працы (1972).

Аляксандр Мітрафанавіч Бабко нарадзіўся ў в. Дуброўна Баранавіцкага раёна. З 1956 г. – брыгадзір паляводчай брыгады калгаса “Перамога” Баранавіцкага раёна. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена 13 снежня 1972 г. за вялікія поспехі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве прадуктаў земляробства і праяўленую працоўную доблесць на ўборцы ўраджаю. У 2015 г. прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна.
|
|




