Рыгор Мікалаевіч Шавяла
(14.10.1921)
Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна

Рыгор Мікалаевіч Шавяла нарадзіўся ў с. Альшаны Ігнянскага раёна Чарнігаўскай вобласці (Украіна). Закончыў Прылукскае педагагічнае вучылішча, Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, Мінскі педагагічны інстытут і аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Акадэміі навук БССР. Мае ступень андыдата гістарычных навук, друкаваныя працы па гісторыі КПСС і КПБ, гісторыі УЛКСМ і ЛКСМБ, гісторыі партызанскага руху. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (начальнік штаба партызанскага атрада імя Катоўскага, потым камандзір атрада “Грозны” брыгады “25 гадоў БССР”). У 1944–1957 гг. – загадчык Гарадзішчанскага раёна, у 1958–1961 гг. – аспірант Інстытута гісторыі АН БССР, з 1961 г. – навуковы супрацоўнік, потым старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровае званне прысвоена 8 мая 1974 г.
|
|
Алфавітны паказальнік персаналій
|




