Алег Уладзіміравіч Верамяйчук
(22.12.1941–11.10.2016)
заслужанага трэнера

Алег Уладзіміравіч Верамяйчук нарадзіўся ў г. Абдуліна Арэнбургскай вобласці. У 1963 г. закончыў Гомельскі педагаічны інстытут, у 1963–1964 гг. настаўнік фізічнай культуры Парахонскай СШ Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, у 1964–1965 гг. служыў у арміі, у 1965–1966 гг. трэнер Баранавіцкай ДСШ, у 1966–1968 гг. настаўнік фізічнай культуры СШ № 8 г. Баранавічы, у 1968–1979 гг. старшыня гарадскога Савета дабрачыннага спартыўнага таварыства “Красное Знамя”, у 1979–1992 гг. дырэктар Дома фізкультуры, з 1992 г. дырэктар ДЮСШ па спартыўнай гімнастыцы. Ганаровае званне прысвоена ў 1992 г.
|
|




