pcpi6

Аляксандр Ізраілавіч Берзон

(25.12.1931 – 2005)

паэт

2512

 

 Аляксандр Ізраілавіч Берзон  нарадзіўся ў г. Краснаярску ў сям’і ваенаслужачага. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў у тэхнікум у г. Ягор’еўск (Расія). Скончыў тэхнікум у 1952 г. і быў прызваны ў армію. У час службы праявіліся здольнасці да малявання. Пасля заканчэння службы працуе канструктарам на заводзе ў г. Вільнюсе. У 1962 г. завочна скончыў Разанскі інстытут, дзе і застаўся працаваць выкладчыкам. З 1972 г. жыве ў г. Баранавічы. Працаваў канструктарам-станкабудаўніком на Баранавіцкім заводзе аўтаматычных ліній. З’яўляецца аўтарам 8 патэнтаў у розных абласцях тэхнікі і аднаго ў галіне медыцыны. Пачаў друкаваць вершы з 1986 г., пазней – апавяданні. Быў сябрам літаратурнага аб’яднання “Плынь” і літаратурна–музычнай гасцёўні “Крыніца”. Аўтар кнігі “Вспаханная мною борозда” (2002).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій