pcpi6

Канстанцін Пятровіч Палулех

(15.07.1931)

заслужаны ўрач БССР

1507

 Канстанцін Пятровіч Палулех нарадзіўся ў в. Малая Сваротва Баранавіцкага раёна. У 1956 г. закончыў Мінскі медыцынскі інстытут. З 1956 па 1959 гг. працаваў галоўным урачом Харастоўскай участковай бальніцы Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1959 па 1967 гг. галоўны ўрач гарадской бальніцы г. Мікашэвічы Брэсцкай вобласці. З 1967 па 1976 гг. намеснік загадчыка, а з 1976 па 1991 гг. загадчык аддзелам аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.  Арганізоўваў будаўніцтва Пінскай і Драгічынскай бальніц, акушэрска-гінекалагічнага корпуса і станцыі пералівання крыві ў г. Брэсце.   Заслужаны ўрач БССР. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” і медалём “За доблесную працу”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій