Аляксандр Мікалаевіч Адамчык
(01.09.1956)
мастак
каваль

Аляксандр Мікалаевіч Адамчык нарадзіўся ў в. Лыжэйкі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1982 г. скончыў Віцебскі педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (мастацка-графічны факультэт). З 1982 г. па 1986 г. працаваў раённым мастаком у г. Астравец Гродзенскай вобласці. З 1986г. жыве ў г. Баранавічы. Працаваў у сярэдняй школе №21. Займаўся мастацкай лепкай, разьбярствам па дрэве, іконапісам. З 1985 г. займаецца мастацкім кавальствам. Удзельнічаў у майстар-класе ў Польшчы (Люблін, Кракаў, Закапанэ). Заняў 1 месца ў Міжнародным конкурсе мастацкага кавальства ў Санкт-Пецярбургу. З 2000 г. супрацоўнічае з фабрыкай нямецкага мастацкага кавальства Германа Фольке, выставы твораў якой неаднаразова праходзілі ў Маскве. Творчыя працы Аляксандра Адамчыка знаходзяцца ў Польшчы, Галандыі, Францыі, ЗША (штат Вірджынія), у Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург). Скульптуры “Фатографа”(2004) і “Бусла”(2008) упрыгожваюць вуліцы г. Баранавічы.
|
|




