Ілья Міхайлавіч Сакалоў
(07.06.1921–09.10.1991)
заслужаны работнік прамысловасці

Ілья Міхайлавіч Сакалоў нарадзіўся ў г. Тамбоў. Закончыў Уральскі лесатэхнічны інстытут (1944). З мая 1944 г. на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У ліпені 1945 г. назначаецца галоўным інжынерам Слонімскага лесазавода № 16. З лістапада 1947–1950 гг. галоўны інжынер Баранавіцкага абласнога ўпраўлення мясцовай прамысловасці. З 1950 г. галоўны інжынер на Баранавіцкім заводзе будаўнічых дэталей. У 1965–1973 гг. дырэктар завода будаўнічых дэталей. У 1973–1991 гг. генеральны дырэктар вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання “Баранавічыдрэў”. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Дружбы народаў (1980), “Знак Пашаны”(1985), ордэнам Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені. У 1980 г. прысвоена Ганаровае званне “Заслужаны работнік прамысловасці БССР”.
|
|




