pcpi6

Ісак Якаўлевіч Малашыцкі

(13.06.1901–09.03.1943)

генерал-маёр

1306

 

 

Ісак Якаўлевіч Малашыцкі нарадзіўся ў г. Баранавічы ў сям’і каваля. Вялікую Айчынную вайну сустрэў выкладчыкам Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзэ. З ліпеня 1942 г. начальнік штаба 279-й дывізіі на Бранскім фронце, потым начальнік 5-й гвардзейскай стралковай дывізіі Заходняга фронту. За мужнасць і гераізм быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. 4 лютага 1943 г. прысвоена воінскае званне генерал-маёр, а 7 лютага 1943 г. прызначаны камандзірам 180-й стралковай дывізіі. 8 лютага 1943 г атрымаў баявую ўзнагароду – ордэн Суворава ІІ ступені. Загінуў 9 сакавіка 1943 г. і пахаваны ў с. Барысаўка Барысаўскага раёна Белгарадскай вобласці (Расія).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій