pcpi6

Віталій Іванавіч Крэчатовіч

(07.04.1901-18.02.1942)

батанік

спецыяліст па асокавым раслінам

0704

 

Віталій Іванавіч Крэчатовіч нарадзіўся ў г. Баранавічы. Вучыўся ў г. Клінцы Бранскай вобласці Расіі, у 1920 г. заснаваў там абласны музей. У 1926 г. пераехаў у г. Ленінград (цяпер г. Санкт-Пецярбург), дзе пачаў друкаваць артыкулы па сістэматыцы рода Асока. У 1928 г. быў залічаны аспірантам ва Усесаюзны інстытут раслінаводства. Працаваў у гербарыі Галоўнага батанічнага сада. З 1930 г. навуковы супрацоўнік Батанічнага інстытута. У 1935 г. атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук. У чэрвені 1941 г. уступае ў рады народнага апалчэння, потым быў вернуты ў Батанічны інстытут. В.І. Крэчатовіч – укладальнік апісанняў да ўсіх відаў рода Асока ў выданні “Флора СССР”, акрамя гэтага апрацоўваў сямейства Сітнікавые, Зёлкавые, Марэнавые і Бабовыя.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій