pcpi6

Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі

(31.05.1946)

святар

Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна.

3105

 

            Аляксандр Аляксандравіч Дзічкоўскі нарадзіўся ў г. Лунінец Брэсцкай вобласці ў сям’і святара. У 1963 г. закончыў Пірэвіцкую СШ Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. У 1966 г. атрымаў спецыяльнасць “тэхнік-судамеханік рачнога флота” пасля вучобы ў Гомельскім палітэхнічным тэхнікуме. Працаваў памочнікам капітана буксірных цеплаходаў г. Пінска і г. Гомеля. З 1969 г. вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1970 г. быў пасвечаны ў сан дыякана. Служыў у храмах г. Ялта і г. Еўпаторыя. З 1978 г і па цяперашні час з’яўляецца настаяцелем Свята-Пакроўскага храма ў Баранавічах і благачынным Баранавіцкай акругі. У 1992 г. завочна скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. Пад кіраўніцтвам настаяцеля Аляксандра Дзічкоўскага зроблена шмат работ па добраўпарадкаванню храма і яго прылеглых тэрыторый. 12 студзеня 2010 г. протаіерэю Аляксандру Дзічкоўскаму прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна”.

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій