Міхаіл Сяргеевіч Філіпоўскі
(01.02.1896–08.01.1956)
генерал-лейтэнант

Міхаіл Сяргеевіч Філіпоўскі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Віленскае ваеннае вучылішча (1915), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1942). У арміі з 1915 г., у чырвонай арміі з 1918 г. Удзельнік баёў на Паўночным, Заходнім, Паўднёвым, Туркестанскім франтах, начальнік атрада, камандзір палка, брыгады, дывізіі. У Вялікую Айчынную вайну на Закаўказскім, Паўночна-Каўказскім, 1-м беларускім, 1-м і 3-м Украінскіх франтах, камандзір стралковага корпуса, начальнік штаба, намеснік камандуючага, камандуючы арміяй. 19 красавіка 1945 г. прысвоена званне генерал-лейтэнанта. Кандыдат ваенных навук (1948). Пасля вайны выкладчык Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба. Узнагароджаны ордэнам Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 2-й ступені (двойчы) і Кутузава 2-й ступені (двойчы), медалямі і замежным ордэнам.
|
|




