pcpi6

Уладзімір Міхайлавіч Тапароў

(07.02.1946)

савецкі і расійскі ваеннаначальнік

0702

 

Уладзімір Міхайлавіч Тапароў нарадзіўся ў г. Баранавічы. У Савецкай арміі з 1965 г. Закончыў Адэскае артылерыйскае вучылішча імя М. В. Фрунзэ (1965–1968), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1972-1975), Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброенных сіл СССР імя К. Е. Варашылава (1982–1984). Прайшоў ад камандзіра ўзвода да першага намесніка камандуючага войскамі Далёкаўсходняй ваеннай акругі. Камандуючы войскамі Маскоўскай ваеннай акругі (1991–1992), намеснік міністра абароны Расійскай Федэрацыі (1992–2002). Генерал арміі (1996).  Узнагароджаны  ордэнамі: “За ваенные заслугі”,  Працоўнага Чырвонага Сцяга, “За службу Радзіме ва Узброенных Сілах СССР” ІІ ступені, “За службу Радзіме ва Узброенных Сілах СССР” ІІІ ступені, медалямі.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій