pcpi6

Ілона Мікалаеўна Сцяцко

(27.03.1976)

паэтэса

2703.2

 

Iлона Мікалаеўна Сцяцко нарадзiлася ў г. Тбiлiсi (Грузія). Сям’я вярнулася на радзіму ў Беларусь у г. Ваўкавыск, а потым у г. Баранавічы. Вершы пачала пiсаць падчас вучобы ў школе. Як i ўсе дзецi вайскоўцаў, была вызвалена ад вывучэння роднай мовы. Але, будучы навучэнкай Мiнскага фiнансава-эканамiчнага каледжа, адчула, што душа прагне менавiта беларускага слова, што яе беларускамоўныя вершы атрымлiваюцца больш шчырыя i мiлагучныя... Закончыла філасофска-эканамічны факультэт БДУ, фінансавую магістратуру. Доўгі час працавала выкладчыкам эканомікі ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце. Жыве I. Сцяцко ў Мiнску. Першы паэтычны зборнiк «Галiнка язмiну» быў змешчаны на старонках часопiса «Першацвет» у 1997 годзе. Друкавалася ў літаратурных зборніках “Святліца” (2006), “Жырандоля” (2010, № 3), “Жырандоля” (2012, № 4). Аўтар кніг: “Нябёсныя карункі” (2006), “Мяліса” (2019).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій