Аляксандр Пятровіч Саўчук
(1936)
заслужаны энергетык
Аляксандр Пятровіч Саўчук нарадзіўся ў в. Ярошава Баранавіцкага раёна. Закончыў Жыровіцкі саўгас-тэхнікум (1979). У 1953–1958 гг. аўтаслесар Баранавіцкай ЦЭЦ. З 1958 г. у Баранавіцкіх электрасетках: дзяжурны электраманцёр, майстар. З 1966 г. намеснік начальніка службы механізацыі і транспарту. Ганаровае званне прысвоена ў 1976 г.
|
|




