pcpi6

Віталій Іванавіч Песняк

(16.01.1961)

заслужаны майстар спорту

1601

 

Віталій Іванавіч Песняк нарадзіўся ў г. Баранавічы. Беларускі спартсмен па самба і дзюдо. Майстар спорту міжнароднага  класа СССР па самба (1979), па дзюдо (1980), заслужаны майстар спорту СССР па дзюдо (1984). Бронзавы прызёр чэмпіянату свету па дзюдо (1985). Чэмпіён Еўропы (1983, 1984, 1985) па дзюдо, чэмпіён Еўропы (1985) па самба. Пераможца міжнародных спаборніцтваў “Дружба” (1984), “Игры Доброй воли” (1986). Займаў пост старшыні Беларускай федэрацыі дзюдо. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, эканаміст, прадпрымальнік. На прызы Віталія Песняка праводзіцца традыцыйны міжнародны турнір БФСТ “Дынама” па дзюдо.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій