Іосіф Яфімавіч Паўлючэнкаў
(1916–1993)
заслужаны работнік прамысловасці

Іосіф Яфімавіч Паўлючэнкаў нарадзіўся ў в. Альхоўка Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1933 г. Са жніўня 1946 г. працаваў на Баранавіцкім аўтаагрэгатным заводзе электраслесарам. Рацыяналізатар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, медалём “За доблесную працу”, Ганаровай граматай Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР. Ганаровае званне прысвоена ў 1976 г.
|
|




