Рыгор Фёдаравіч Карабанаў
(1941)
заслужаны работнік прамысловасці
Рыгор Фёдаравіч Карабанаў нарадзіўся ў с. Дашэнка Валынскага раёна Жытомірскай вобласці (Украіна). Закончыў Жытомірскі тэхнікум механічнай апрацоўкі драўніны (1961). З 1965 г. на Баранавіцкім заводзе будаўнічых дэталей (з 1973 г. вытворчае дрэваапрацоўчае аб’яднанне “Баранавічыдрэў”): рабочы лесацэха, майстар аддзела тэхнічнага кантролю, начальнік лесапільнага цэха, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях. З 1991 г. дырэктар вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання “Баранавічыдрэў”. Ганаровае званне прысвоена ў 1997 г.
|
|




