pcpi6

 

Ала Барысаўна Ермалаева-Калько

(11.02.1976)

мастак

1102

 

Ала Барысаўна Ермалаева-Калько нарадзілася ў в. Русіны Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1998 г. скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (мастацка-графічны факультэт). Працуе ў Баранавіцкім каледжы лёгкай прамысловасці імя Чарнышова выкладчыкам спецыяльнага малюнка і інжынернай графікі.

Займаецца бацікам, габеленам, графікай, вышыўкай крыжыкам. У 2001 г. адбылася яе першая персанальная выстава ў зале па мастацтве Баранавіцкай гарадской бібліятэкі імя В. П. Таўлая. Шмат разоў выстаўляла свае творы на гарадскіх святах “Баранавіцкая вясна” і на рэспубліканскіх святах “Дажынкі”. У 2005 г. прынята ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Польшчы, ФРГ, Францыі, у краінах Прыбалтыкі.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій