Веслаў Дымны
(25.02.1936–12.02.1978)
польскі акцёр і сцэнарыст

Веслаў Дымны нарадзіўся ў в. Паланэчка Баранавіцкага раёна. Пасля вайны сям’я пераехала на жыхарства ў Польшчу. У 1953 г. закончыў сярэднюю школу Стэфана Жыромскага ў Бельска-Бяла. Вывучаў жывапіс у Кракаўскай акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1953 г. атрымаў узнагароду Koscielskich за “Opowiadania zwykle”. З’яўляецца аўтарам каля 300 тэкстаў песен. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік групы з г. Кракава “Szwagry” (1964–1969). Пісаў тэксты для славутага кабарэ “Piwnica pod Baranami”, студэнцкага тэатра “STSu”, тэатра “38”, а таксама для ўласнага кабарэ “Remiza”. Разам з Генрыхам Клюба напісаў сцэнарыі для некалькіх фільмаў. Трагічна загінуў 12 лютага 1978 г.у г. Кракаве.
|
|




