Вера Фёдараўна Галубка
(1941)
заслужаны работнік гандлю і грамадскага харчавання
Вера Фёдараўна Галубка нарадзілася ў в. Рабкавічы Баранавіцкага раёна. Закончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум. У 1958–1980 гг. загадчыца прамтаварнага магазіна ў в. Вольна Баранавіцкага раёна, у 1981–1987 гг. намеснік старшыні, у 1987–1997 гг. таваравед Вольнаўскага сельскага спажывецкага таварыства. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971). Ганаровае званне прысвоена ў 1971 г.
|
|




