Міхаіл Васільевіч Аскерка
(20.11.1940)
заслужаны трэнер
Міхаіл Васільевіч Аскерка нарадзіўся ў в. Грыбаўшчына Баранавіцкага раёна. У 1966 г. закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізкультуры, у 1966–1968 гг. выкладчык гэтага інстытута, у 1968–1969 гг. настаўнік фізічнай культуры ў вучылішчы № 5 г. Баранавічы. У 1969–1989 гг. працуе ў камітэце фізічнай культуры і спорту Баранавіцкага гарвыканкама. З 1989 г. дырэктар Баранавіцкай вячэрняй сярэдняй агульнаадукацыйнай школы. Ганаровае званне прысвоена ў 1977 г. Суддзя міжнароднай катэгорыі.
|
|




