Улья Міхайлавіч Чарткоў
(20.07.1910–29.12.1974)
грамадскі дзеяч
Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна

Ульян Міхайлавіч Чарткоў нарадзіўся ў в. Ельня Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1944–1946 гг. – сакратар Навамышскага райкома КП(б)Б, Гарадзішчанскага райкома КП(б)Б, у 1947–1949 гг. – слухач Рэспубліканскай партыйнай школы, у 1949–1957 гг. – сакратар Карэліцкага райкома КПБ, у 1957–1962 гг. – загадчык арганізацыйнага аддзела Навагрудскага райкома КПБ, у 1962–1964 гг. – намеснік дырэктара Навагрудскага УПП таварыства сляпых. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, медалямі. Ганаровае званне прысвоена 8 мая 1974 г.




