pcpi6

Міхаіл Васільевіч Стрыжоў

(06.07.1950)

акцёр

рэжысёр

пісьменнік

0607

 

Міхаіл Васільевіч Стрыжоў нарадзіўся ў г. Баранавічы. У 1965 г. паступіў у тэхнікум лёгкай прамысловасці, у 1969 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці “тэхнік-тэхнолаг баваўняна-прадзільнай вытворчасці” і працаваў на ББВА.  У 1969–1971 гг. служыў у радах Савецкай Арміі. Пасля службы працягвай працу на баваўняным камбінаце. У 1972 г. паступіў на завочнае аддзяленне Мінскага інстытута культуры, у 1977 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці “клубны работнік вышэйшай кваліфікацыі, рэжысёр самадзейнага драматычнага калектыва”.  У культуры працаваў рэжысёрам, культарганізатарам, педагогам дадатковага выхавання ў Палацы культуры “Тэкстыльшчык”, гарадскім Палацы культуры, у раённым аддзеле культуры, каледжы сферы абслугоўвання, тэхналагічным каледжы, Доме дзіцячай творчасці.  Будучы рэжысёрам народных тэатраў горада, здейсніў цэлы шэраг пастановак спектакляў па творам беларускай нацыянальнай, рускай і замежнай драматургіі. Многія пастаноўкі былі адзначаны на тэатральных конкурсах і фестывалях. Выступае і як акцёр, выканаўца шматлікіх ролей у тэатральных пастаноўках і некалькіх мастацкіх стужак.

 

Алфавітны паказальнік персаналій