Сямён Паўлавіч Ляснічы
(31.08.1910–1992)
грамадскі дзеяч
Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна

Сямён Паўлавіч Ляснічы нарадзіўся ў в. Нурава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. У 1940 г. закончыў завочна гістарычны факультэт Магілёўскага педінстытута. Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1944–1950 гг. – сакратар Гарадзішчанскага райкома КП(б)Б, у 1950–1951 гг. – намеснік загадчыка, а ў 1951–1954 гг. – загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Баранавіцкага абкома КПБ. З 1954 г. – старшыня рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў асветы, вышэйшай школы, навуковых устаноў БССР, з 1963 г. – дырэктар Рэспубліканскага інстытута ўдасканалення настаўнікаў Міністэрства адукацыі БССР. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. Ганаровае званне прысвоена 8 мая 1974 г.




