Васіль Іванавіч Логінаў
(01.08.1950)
заслужанага трэнера

Васіль Іванавіч Логінаў нарадзіўся ў с. Кіндзеля Ташлінскага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі. У 1970 г. закончыў Астраханскае мараходнае вучылішча. У 1982 г. закончыў Брэсцкі педагагічны інстытут (завочнае аддзяленне). У 1976–1985 гг. трэнер па самба СДЮШ алімпійскага рэзерву, у 1985–1986 гг. трэнер ДСШ спартыўнага таварыства “Дынама”, у 1986–1987 гг. трэнер ШВСМ у г. Брэсце, з 1989 г. трэнер па самба СДЮШ алімпійскага рэзерву г. Баранавічы. Ганаровае званне прысвоена ў 1991 г.




