pcpi6

Георгій Аляксеевіч Васілевіч

(20.09.1900–04.12.1966)

генерал-маёр

2009

 

Георгій Аляксеевіч Васілевіч нарадзіўся ў г. Баранавічы. З красавіка 1918 г. ў Чырвонай Арміі, удзельнік Грамадзянскай вайны. З 1923 г. па 1929 г. займаў розныя ваенныя пасады ў Беларускай ваеннай акрузе. Пасля заканчэння Ваеннай акадэміі ім. М. В. Фрунзэ, атрымаў назначэнне камандзіра стралковага палка  Асобнай Чырванасцяжнай Далёкаўсходняй арміі. У ліпені 1938 г. быў арыштаваны органамі НКВД і звольнены з Чырвонай Арміі. У студзені 1940 г. адноўлены ў кадрах Чырвонай Арміі і прызначаны начальнікам штаба 3-й стралковай дывізіі 18-га стралковага корпуса 2-й Асобнай Чырванасцяжнай арміі. Са студзеня 1942 г. камандзір 35-й стралковай дывізіі 35-й арміі Далёкаўсходняга фронта. 16.10.1943 г. Г. А. Васілевічу прысвоена званне генерал-маёра. Прымаў удзел у баявых дзеяннях савецка-японскай вайны. У 1946–1954 гг. выкладчык у Ваеннай акадэміі ім. М. В. Фрунзэ. Узнагароджаны: ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, медалямі.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій