Соня Іванаўна Вайсова
(18.08.1945)
пісьменніца

Соня Вайсова (Софья Іванаўна Рэменарава) нарадзілася ў в. Падгорная (Гавеновічы) Баранавіцкага раёна ў сялянскай сям’і. У 1962 г. скончыла сярэднюю школу і паступіла ў Брэсцкі педагагічны інстытут, які закончыла ў 1968 г. Працавала настаўніцай беларускай і рускай моў і літаратуры ў г.Брэсце. Потым выйшла замуж за славака. Жыве ў г. Браціслава, але не забывае сваю родную Беларусь. У 70 гадоў напісала сваю першую кніжку “Странички моей жизни” (2015), другая кніжка “Дом” выйшла ў 2018 г.




