Іван Рыгоравіч Юшанкоў
(30.06.1920–15.06.1998)
заслужаны дзеяч культуры

Іван Рыгоравіч Юшанкоў нарадзіўся ў 1920 г. у в. Хадабужа Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці Расіі. З 1939 г. па 1946 г. быў удзельнікам двух войн: з белафінамі і нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1941 г. закончыў Ленінградскае педагагічнае вучылішча, у 1971 г. – Брэсцкі педагагічны інстытут. У 1946–1963 гг. дырэктар школы ФЗН № 34 г. Баранавічы, у 1965–1981 гг. загадчык аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама. Ганаровае званне прысвоенна ў 1968 г. Мае шматлікія дзяржаўныя ўзнагароды.




