Сяргей Канстанцінавіч Шавырын
(06.05.1955)
мастак

Сяргей Канстанцінавіч Шавырын нарадзіўся на Дальнім Усходзе Расіі ў сям’і ваеннаслужачага. Дзіцячыя і юнацкія гады звязаны з г. Баранавічы. Больш за 40 год пражыў у Расіі. Захапляўся жывапісам са школьных гадоў і жыццё звязаў з мастацтвам. Займаўся металапластыкай, працаваў у багетных майстэрнях, быў дызайнерам і афарміцелем. У 1970-я гг. захапіўся мастацтвам іконапісу. Стварае хрысціянскія вобразы. У 2015 г. прайшлі выстаўкі работ мастака ў Беларусі. З 2001 г. член Саюза мастакоў Расіі. Жыве ў г. Баранавічы.




