Андрэй Іосіфавіч Навіцкі
(24.04.1985–02.10.2013)
ваеннаслужачы

Андрэй Іосіфавіч Навіцкі нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў ліцэй № 1 г. Баранавічы. Служыў у Гродзенскай пагранічнай групе. У кастрычніку 2013 г. у званні капітана пагранічных войск загінуў пры выкананні задання па ахове дзяржаўнай мяжы. За выкананне воінскага доўга, асабістыя заслугі ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ў ахове дзяржаўнай мяжы капітан А. І. Навіцкі ўзнагароджаны ордэнам “За службу Радзіме” ІІІ ступені (пасмяротна). 29 мая 2015 г. у ліцэі № 1 урачыста адкрыта мемарыяльная дошка памяці былога вучня А. І. Навіцкага.




