pcpi6

Людміла Аркадзьеўна Кульчык

(03.05.1955)

майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

0305

 

Людміла Аркадзьеўна Кульчыкнарадзілася ў в. Залесаўцы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1976 г. скончыла Баранавіцкае медыцынскае вучылішча. Працавала медыцынскай сястрой у санаторыі ў в. Савейкі Ляхавіцкага раёна. У 1977 г. пераехала ў г. Баранавічы і працавала медыцынскай сястрою ў дзіцячых садках. Займалася афармленнем інтэр’ераў дзіцячых пакояў, асвоіла макрамэ, выцінанне іголкаю, вышыўку крыжыкам і гладдзю. З 1992 г. пачала займацца аплікацыяй саломкаю, а пасля і саломапляценнем. Майстэрства саломапляцення вывучала па кнігах. У гэтым жа годзе Людміла Кульчык пачала супрацоўнічаць з Цэнтрам народнай творчасці пры Гарадскім доме культуры. Першая выстава вырабаў саломапляцення адбылася на свяце “Баранавіцкая вясна-2003”.

Скончыла курсы саломапляцення ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (2003). Прынята ў Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці (2003).

Творы саломапляцення Людмілы Кульчык экспанаваліся на фестывалях-кірмашах “Дажынкі” (2003, 2004, 2005), на фестывалі Сярэднявечча ў г. Навагрудак (2004), на выставе сучаснай народнай творчасці “Калядныя узоры” ў г. Мінск  (2004), на абласным фестывалі харавога мастацтва “Ляці наша песня” (2005), на духоўна-асветніцкай выставе-кірмашы “Беларусь праваслаўная” (2007).

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій