Анатоль Якаўлевіч Каленікаў
(10.06.1945–29.08.2019)
заслужанага работніка прамысловасці

Анатоль Якаўлевіч Каленікаў нарадзіўся ў г. Мінску. Пасля школы закончыў Мінскі палітэхнічны тэхнікум. З 1964 па 1967 гг. служыў у арміі. У 1971 г. закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. У 1972–1984 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, галоўным інжынерам, начальнікам аддзела тэхнічнага кантролю на Баранавіцкім камбінаце сенажных вежаў. На Баранавіцкім аўтаагрэгатным заводзе прайшоў шлях ад інжынера-тэхнолага да дырэктара. З 2008 па 2016 гг. быў старшынёю Баранавіцкай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь”. Узнагароджаны граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Ганаровае званне прысвоена ў 1998 г.




