Уладзімір Фёдаравіч Галісевіч
(1925–1995)
заслужаны работнік транспарту
Уладзімір Фёдаравіч Галісевіч нарадзіўся ў в. Агароднікі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў Гродзенскі чыгуначны тэхнікум (1952). З 1953 г. брыгадзір, майстар паліўнага цэха лакаматыўнага дэпо Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Ганаровае званне прысвоена ў 1975 г.
|
|




