Уладзімір Іванавіч Акулаў
(23.04.1954)
мастак

Уладзімір Іванавіч Акулаў нарадзіўся ў г. Баранавічы ў сям’і мастака-афарміцеля. Сям’я пераехала ў г. Слуцк, дзе і вырас будучы мастак. У дзяцінстве займаўся ў Слуцкай мастацкай студыі пры гарадскім Доме піянераў і школьнікаў у настаўніка Уладзіміра Садзіна. У 1980 г. закончыў мастацка–графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інтстытута. Творчае амплуа мастака пачало
фарміравацца ў час вучобы, ён стаў подлінным продолжателем традыцый Віцебскай мастацкай школы . Працуе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, робіць кампазіцыі з сімволіка-аллегарычнымі сюжэтамі. Працаваў у розных гарадах і арганізацыях мастаком і афарміцелем. Прымаў актыўны ўдзел у выстаўках беларускага авангарда ў Таліне, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Мюнхене, Варшаве, Мінску. Карціны мастака знаходзяцца ў асобных калекцыях у Чылі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Польшчы, Францыі, у музеі сучаснага мастацтва Нью-Джэрсі (США). Жыве ў г. Мінску.




