pcpi6

 

Лідзія Іванаўна Шумская

(23.12.1924–1976)

грамадскі дзеяч

Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна

2312

 

        Лідзія Іванаўна Шумская нарадзілася ў в. Гарадзец Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (з чэрвеня 1942 г. па студзень 1943 г. – падрыўнік, палітрук 4-й роты партызанскага атрада “Марак” брыгады “Аляксей”, якая дзейнічала ў Віцебскай вобласці, са жніўня 1943 г. – першы сакратар Гарадзішчанскага падпольнага  райкома ЛКСМБ, намеснік камісара партызанскай брыгады “25 гадоў БССР”). У ліпені 1944 г. – верасні 1945 г. першы сакратар Гарадзішчанскага райкома ЛКСМБ, у 1945–1951 гг. – адказны сакратар гарадзішчанскай раённай газеты “Савецкая Радзіма”, у 1951–1961 гг. – рэдактар гэтай газеты, у 1961–1962 гг. – загадчык арганізацыйна-партыйнага аддзела Пружанскага райкама ЛКСМБ, у 1962–1965 гг. – сакратар Пружанскага райвыканкама, у 1968 г. – старшыня Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў культуры. Узнагароджана ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, медалямі. У 1974 г. прысвоена ганаровае званне “Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна”.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій