Вячаслаў Мікалаевіч Сянкевіч
(06.10.1959)
спартсмен
трэнер
майстар спорту па самба

Вячаслаў Мікалаевіч Сянкевіч нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1982). Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь. Трэнер зборнай Беларусі па дзюдо. У 1979 г. – бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР, у 1982 г. – сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод студэнтаў (Фінляндыя), у 1983 г. – бронзавы прызёр Спартакіяды народаў СССР, прызёр міжнародных турніраў па самба (Японія, Францыя). Майстар спорту міжнароднага класа па самба (1981).




