(11.11.1929–19.04.2015)
вучоны ў галіне заалогіі і гідрабіялогіі

Леанід Міхайлавіч Сушчэня нарадзіўся ў в. Малыя Лукі Баранавіцкага раёна. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980, член-карэспандэнт 1972). Акадэмік Акадэміі навук СССР (1990 г.) і Расійскай Акадэміі навук (1991). Доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1980). Замежны член Польскай Акадэміі навук (1994), Літоўскай Акадэміі навук (1995). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978). З 1992 г. – прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 1997 г. – саветнік Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Аўтар больш чым 200 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сфера навуковых інтарэсаў: экалогія, гідрабіялогія, баланс энергіі ў экасістэмах.




