pcpi6

 

Кірыл Алегавіч Рэліх

(26.11.1989)

спартсмен

чэмпіён свету па боксу сярод прафесіяналаў

2611

 

       Кірыл Алегавіч Рэліх нарадзіўся ў г. Баранавічы. Боксам пачаў займацца з дзяцінства пад кіраўніцтвам першага трэнера А. У. Хвайніцкага. Боксам займаліся бацька і родны дзяцька. Кірыл Рэліх прафесійны баксёр, выступаючы ў першай паўсярэдняй вагавой катэгорыі. Прызёр першынства Еўропы (2006), удзельнік чэмпіяната Еўропы (2008). Чэмпіён Беларусі (2008), фіналіст чэмпіяната Беларусі (2009–2010). Пераможца Кубка Беларусі 2008–2009 гг. сярод аматараў.

 Прафесійную кар’еру пачаў у  2011 г. Трэнерам баксёра шмат гадоў быў беларускі спецыяліст Сяргей Пыталеў. З 2011 – 2014 гг. правёў 17 паядынкаў з малавядомымі сапернікамі. У ліпені  2013 г. заваяваў малазначны тытул чэмпіёна СНД. З 2014 г. стаў трэніравацца пад кіраўніцтвам экс-чэмпіёна Рыкі Хатана. У 2015 г. заваяваў тытул інтэркантынентальнага чэмпіёна WBA. У маі 2016 г. стаў першым нумарам рэйтынга першай паўсярэдняй вагі WBA. Чэмпіён свету па версіі WBA (2018–2019) у першай паўсярэдняй вазе. У 2019 г. за дасягнутыя вынікі і асабісты ўклад у развіццё г. Баранавічы па выніках 2018 г. удастоены ганаровага звання “Чалавек года–2018” у галіне фізічнай культуры, спорту і турызму.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій