pcpi6

 

Мацей Радзівіл

(10.11.1749–02.09.1800)

дзяржаўны дзеяч ВКЛ

беларускі драматург

кампазітар

 

1011

 

      Мацей Радзівіл нарадзіўся ў сям’і Леана Міхала Радзівіла. Хатнюю адукацыю атрымаў у Нясвіжы. Падкаморы ВКЛ у 1786 – 1790 гг., кашталян віленскі з 1790 г.; пасол на сойм 1780 г. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 г., уваходзіў у склад Найвышэйшай літоўскай рады. Дараваў асабістую волю сваім сялянам, якія прымалі ўдзел у паўстанні. У кастрычніку 1794 г., занепакоены радыкалізацыяй паўстання, выехаў у Галіччыну. Апошнія гады жыцця правёў у сваім маёнтку Паланэчка (Наваградскае ваяводства), які на пэўны час стаў культурным асяродкам у краі. Як драматург дэбютаваў у 1784 г., калі да прыезду караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Нясвіжы была пастаўлена опера «Агатка, або Прыезд пана». Пазней опера ставілася ў Варшаве, Любліне, Вільні, Львове; з 1799 г. выконвалася ў 2-актавай версіі над назвай «Добры пан – бацька для падданых» і карысталася папулярнасцю да канца  1820-х г. Валодаў маёнткамі ў Літве і Польшчы, на Беларусі (Паланэчка, Крошын і інш.).

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій