pcpi6

 

Уладзімір Аляксандравіч Павядайла

(07.10.1949)

вучоны–фізік

лаурэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь

0710

 

         Уладзімір  Аляксандравіч Павядайла нарадзіўся ў в. Дамашэвічы Баранавіцкага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1973 г.). У 1973 – 1992 гг. і з 2007 г. працуе ў Інстытуце фізікі, з 1992 па 2007 гг. – у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар фізіка–матэматычных навук. Аўтар навуковых работ па вывучэнні ўласцівасцей генерацыі выпраменьванняў лазераў на пары складаных арганічных злучэнняў, палярызацыйна-флюарэсцэнтных уласцівасцей мнагаатамных малекул. Уладальнік  дзяржаўнай  прэміі  Беларусі (1998) за цыкл прац “Дынаміка  вярчальнага  руху  электронна-ўзбуджаных мнагаатамных  малекул  у  газавай фазе”. 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій