Міхаіл Афанасьевіч Магучы
(14.11.1924–15.03.2004)
заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі

Міхаіл Афанасьевіч Магучы нарадзіўся ў в. Прысушына Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944–1950 гг. аграном Суражскай манынна-трактарнай станцыі Віцебскага раёна, у 1950–1960 гг. дырэктар Пружанскай манынна-трактарнай станцыі , у 1960–1966 гг. кіраўнік “Сельгастэхнікі” Пружанскага раёна, у 1966–1985 гг. кіраўнік Гарадзішчанскай “Сельгастэхнікі” Баранавіцкага раёна. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны (двойчы), Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), “Знак Пашаны”. У 1984 г. прысвоена ганаровае званне “Заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі”. Адна з вуліц в. Арабаўшчына Баранавіцкага раёна носіць імя Міхаіла Магучага.




