Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў
(12.12.1919–11.10.2005)
заслужаны будаўнік БССР
Герой Сацыялістычнай Працы

Цярэнцій Мітрафанавіч Кушняроў нарадзіўся ў в. Агародня Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1947 г. жыў у г. Баранавічы. У 1949–1980 гг. працаваў на будаўніцтве прамысловых аб’ектаў і жылых дамоў горада. Быў тынкоўшчыкам, брыгадзірам каменшчыкаў баранавіцкага будаўнічага трэсту № 25. За шматгадовую працу ў 1965 г. прысвоена званне “Заслужаны будаўнік БССР”. У 1966 г. за поспехі ў выкананні планавых заданнняў па капітальнаму будаўніцтву прысвоенна званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны залатым медалём “Серп і Молат”, ордэнам Леніна, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.




