pcpi6

Іван Сцяпанавіч Курбека

(10.11.1934–01.04.2009)

паэт

літаратуразнаўца

 

10111

 

        Іван Сцяпанавіч Курбека нарадзіўся ў в. Серабрышча Баранавіцкага раёна. У 1953 г. паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое паспяхова закончыў у 1958 г. З 1958 г. – навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы, з 1964 г. – навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, старшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Якуба Коласа (цяпер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1958 г. Актыўна выступаў у перыядычным друку, на радыё і тэлебачанні, прапагандуючы творчасць класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аўтар зборніка гумарыстычных вершаў “Абы здароўе” (1979), кнігі лінгвістычных загадак “Хітрыя літары” (1991), зборніка “Руска-беларускія крыжасловы: Займальны дапаможнік для ўдасканалення мовы” (1993), альбомаў для выставак у школе “Янка Купала” (1965, 2-е выд. 1983), “Якуб Колас” (1967, 2-е выд. 1980, у сааўт.), альбома “Якуб Колас: Жыццё і творчасць” (1974, у сааўт.). Друкаваўся ў часопісе “Вожык”, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, “Вячэрнім Мінску” і іншых перыядычных літаратурных выданнях. Апошняя кніга – “Запрашэнне ў музей” (2008). Іван Сцяпанавіч – аўтар шматлікіх літаратурна-крытычных артыкулаў, успамінаў пра тых постацей, з якімі  сустракаўся (А. Адамовіч, З. Азгур, А. Багатыроў, Р. Барадулін, П. Броўка, і іншыя). 

 

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій