Васіль Міхайлавіч Качарга
(14.10.1904 – снежань 1981)
работнік сельскай гаспадаркі
Герой Сацыялістычнай Працы

Васіль Міхайлавіч Качарга нарадзіўся ў в. Харашэвічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1940 г. рабочым. У 1946 – 1968 гг. звеннявы звяна па вырошчванні насення канюшыны эксперыментальнай базы “Вольна-Чэрніхава” Баранавіцкага раёна. 30 красавіка 1949 г. прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнам Леніна. З 1968 г. на пенсіі. Памёр у снежні 1981 г. Пахаваны на могілках у в. Вольна. У 1987 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.




