Ігар Аляксандравіч Іваноў
(16.12.1959–23.12.2009)
паэт
бард

Ігар Аляксандравіч Іваноў нарадзіўся ў г. Баранавічы. Вучыўся ў музычнай студыі Дома культуры “Будаўнік” па класу акардэона. Пасля заканчэння СШ №10 у 1997 г., паступіў у Мінскае культасвет вучылішча (аддзяленне харавога дырыжыравання), якое скончыў у 1981 г. Вершы пачаў пісаць з 1975 г., у асноўным – тэксты песень. У 1987 г. стварыў клуб аўтарскай песні “Ваганты” пры Гарадскім доме культуры. Удзельнік фестываляў аўтарскай песні, лаўрэат конкурсаў “Зелёный Гран-при” і афганскай песні. У 1990 г. удастоены прэміі камсамола Брэстчыны.




