(12.11.1929–29.01.2007)
беларускі паэт
мастак

Яша Бурш (Янка Анісяровіч) нарадзіўся ў г. Баранавічы. Пасля вайны ў 1950 г. з бацькамі пераехаў на сталае жыхарства ў г. Варшаву. Скончыў Варшаўскую акадэмію мастацтваў (1957), працаваў у варшаўскіх школах настаўнікам жывапісу. Адзін з першых суарганізатараў беларускага літаратурна-мастацкага руху ў Польшчы. Жывапісныя творы мастака выстаўляліся ў Польшчы і за мяжой. Пачынальнік мадэрнізму ў беларускай паэзіі Польшчы. Як паэт дэбютаваў у “Ніве” пад псеўданімам Ян Станіслаў (1957), вершамі ў беластоцкім зборніку “Рунь” (1959). Аўтар паэтычнай кнігі “Прамень думкі” (Беласток, 1964 г.). Друкаваўся ў альманаху “Белавежа” (1965, 1971) і інш. Вершы паэта пра складаны духоўны свет сучаснага чалавека, выбар ім шляхоў у грамадстве, інтымныя пачуцці. Шмат месца займае пейзажная лірыка. Паэтычная мова твораў ўскладнена, разлічана на вобразна-асацыятыўнае мысленне чытача. Стаў вядомым мастаком у Польшчы, лаўрэатам многіх польскіх і міжнародных прэмій, меў больш за 50 ўласных і больш за 100 калектыўных выставак жывапісу. Яго карціны знаходзяцца ў фондах многіх музеяў, у тым ліку ў Нацыянальным музеі г. Варшавы і музеі Эрмітаж у г. Санкт-Пецярбург.




