Сяргей Васільевіч Асоскаў
(08.10.1939)
мастак
Сяргей Васільевіч Асоскаў нарадзіўся ў г. Выкса (Расія). Скончыў Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага (1966). Удзельнік мастацкіх выстаў з 1967 г. Распрацоўвае малюнкі ў тэхніцы набіванкі на тканіне, а таксама ў станковым жывапісе і акварэлі, палехскай мініяцюры і габелене. Асноўныя творы жывапісу: “Асенні пейзаж”, “Вечар” , “Бухара”, “Асенні сад”; тканіны “Лодка”, “Восень”, “Бярозавы гай”; сувеніры “Брэсцкая крэпасць-герой”. Афармляе інтэр’еры музеяў і іншых устаноў. Стварыў і кіраваў Народнай студыяй прыкладнога і выяўленчага мастацтва ў Баранавічах (1979). Кіраўнік узорнай студыі прыкладнога і выяўленчага мастацтва гімназіі №1 і Дома школьнікаў г. Баранавічы (1991). Творы (жывапіс, графіка) знаходзяцца ў галерэях і замежных прыватных калекцыях. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 г. Жыве ў г. Баранавічы.




