pcpi6

Ігар Уладзіміравіч Скрабін

(16.08.1914–18.07.1942)

 старшы лейтенант

1608

 

     Ігар Уладзіміравіч Скрабін нарадзіўся ў г. Баранавічы. Закончыў Ленінградскае ваенна-марское вучылішча ім. М. В. Фрунзе і быў назначаны камандзірам штурманскага сектара падводнай лодкі “Ш–317” Чырвонасцяжнага Балтыйскага флота. Вялікую Айчынную вайну сустрэў у званні старэйшага лейтэнанта на Талінскай ваенна-марской базе. У студзені 1942 г. загадам камандуючага Чырвонасцяжнага Балтыйскага флота ст. лейтэнант І. Скрабін назначаецца памочнікам камандзіра падводнай лодкі “Ш – 317”. Экіпаж падлодкі патапіў 5 транспартаў праціўніка. Пры пераходзе з баявой пазіцыі на ваенную базу ў перыяд з 15 па 18 ліпеня 1942 г. падлодка падверглася атакам самалётаў і супрацьлодачных караблёў праціўніка. Увесь экіпаж падлодкі загінуў. За праяўлены гераізм і адвагу старэйшы лейтэнант І. У. Скрабін узнагароджаны ордэнам Леніна.

 

 

Алфавітны паказальнік персаналій